Адзенне ад беларускіх дызайнераў

Одежда от белорусских дизайнеров

Читать статью на русском языке

Ці знаёмы Вы з адзеннем ад беларускіх дызайнераў?

Чаму адзенне ад беларускіх дызайнераў саступае ў папулярнасці раскручаным еўрапейскім брэндам?

Адказ на гэтае пытанне ляжыць не толькі ў плоскасці развіцця фэшн-індустрыі ў краіне, ён значна глыбей. Але мы не будзем паглыбляцца ў складаны аналіз і параўнанні, а дамо Вам інфармацыю пра найбольш папулярных дызайнераў і брэндаў беларускага адзення, абутку і аксэсуараў. Выбар за Вамі …

І так, пачнем з брэнда O. Jen.

Бренд женской одежды O. Jen

Тонкі густ, гармонія формаў і якасць тэкстур — гэта галоўныя адметныя рысы брэнда жаночага адзення O. Jen. Філасофія кампаніі — папулярызацыя жаноцкасці ва ўсіх яе праявах, якая віртуозна спалучаецца з апошнімі тэндэнцыямі сусветнай моды.

Брэнд O. Jen з’яўляецца пастаянным удзельнікам Belarus Fashion Week, MercedesBenz Fashion Week Russia, і дапамагае развіццю фэшн-індустрыі ў краіне. Над калекцыямі жаночага адзення O. Jen працуюць маладыя і крэатыўныя беларускія дызайнеры-прафесіяналы.

У рамках апошняй Belarus Fashion Week, конкурс маладых дызайнераў New Names BFW праходзіў пры магутнай падтрымцы брэнда O. Jen. Пераможцу, дызайнеру з Рэчыцы Наталлі Кастрама-Андраюк, была прадастаўлена магчымасць папрацаваць у камандзе кампаніі.

Калекцыі жаночага адзення O. Jen выпускаюцца два разы ў год: Spring-Summer і Fall-Winter

Праздничная коллекция платьев O. Jen - платье черноеПраздничная коллекция платьев O. Jen - платье белоеПраздничная коллекция платьев O. Jen - платье длинное

Коллекция осень-зима O. Jen платьяКоллекция осень-зима O. Jen джемперыКоллекция осень-зима O. Jen куртки

Дзе купіць:

Інтэрнэт-вітрына O. Jen, інтэрнэт-крама shop.ojen.by, ГЦ «Паркінг», ГЦ «ALL», ГУМ, ЦУМ, ГД «На Нямізе» і інш

Афіцыйны сайт брэнду: www.ojen.by


 

Бренд мужской одежды Tarakanova 

Людміла Тараканава — вядомы беларускі дызайнер мужчынскага адзення, які  выпускаецца пад брэндам Tarakanova.

Людміла Тараканава з’яўляецца членам Саюза дызайнераў Беларусі, выпускніцай Разанскага мастацкага вучылішча і Маскоўскага тэкстыльнага інстытута ім. А.М. Касыгіна. Больш за 20 гадоў яна выкладае на кафедры дызайну ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, а яе выпускнікі працуюць у сферы fashion-дызайну па ўсім свеце.

У калекцыях адзення Людмілы Тараканавай закадзіраваны таямніцы мужчынскага свету. Вялікая разнастайнасць формаў і фасонаў і ў той жа час стыль і строгасць характарызуюць вопратку для мужчын Tarakanova. Гэта вобраз паспяховага мужчыны, які дабраўся да бліскучых вяршыняў ў бізнэсе, навуцы, мастацтве, але ў душы ён  хоча застацца хлапчуком з юнацкім запалам і драйвам. Гэта галоỳны партрэт пакупніка мужчынскага адзення Tarakanova.

У творчым багажы дызайнера больш за 40 калекцый мужчынскага і жаночага адзення. Па заслугах калекцыі адзення ад Людмілы Тараканавай цэняць і вопытныя прафесіяналы, у тым ліку маэстра Такада Кензо, заснавальнік брэнда KENZO.

Калекцыі дызайнера выходзяць два разы ỳ год і рэгулярна прадстаўляюцца на Belarus Fashion Week Spring-Summer і Fall-Winter

Зимняя коллекция мужской одежды Tarakanova пальтоЗимняя коллекция мужской одежды Tarakanova серое пальтоЗимняя коллекция мужской одежды Tarakanova - свитер

Коллекция весна-осень 2013 Tarakanova - рубашкаКоллекция весна-осень 2013 Tarakanova - брюки и рубашкаКоллекция весна-осень 2013 Tarakanova - рубашка в горошек

Дзе купіць:

Калекцыі аўтарскага адзення ад Людмілы Тараканавай знайсці ў Беларусі не так проста. У Віцебску адкрыта творчая майстэрня Людмілы, у якой прадстаўлена адзенне брэнда Tarakanova. Таксама некаторыя мадэлі прадстаўлены ў шоў-руме CFM (Central Fashion Market).

Афіцыйны сайт брэнду: www.tarakanova.com

 

Анастасія Мірановіч — гэта малады беларускі дызайнер, якая гучна заявіла а сябе яшчэ ў красавіку 2011 года на Belarus Fashion Week Fall-Winter 2011-2012.

Прафесійная дзейнасць Анастасіі ў якасці дызайнера пачалася з індывідуальнага пашыву, потым яна некалькі гадоў працавала пад эгідай беларускага брэнда «KA.VU». Пад гэтай маркай Анастасія выпусціла 2 калекцыі: калекцыю жаночага адзення «Nouble Savage» восень-зіма 2011-2012 і калекцыю піжам для ўсёй сям’і «Пацягушы» зіма 2012. А ў пачатку 2012 года дызайнер пачала працаваць пад сваім уласным брендам «MIRANOVICH» і адкрыла студыю.

Анастасія Мірановіч аддае перавагу мінімалізму і канструктывізму, любіць немудрагелістыя формы і простыя лініі. Таксама дызайнер аддае перавагу натуральным матэрыялах, якія, на яе думку, будуць максімальна зручныя і якасныя.

Галоўнае крэда брэнда «MIRANOVICH» — адзежу трэба насіць, а не здзіўляць людзей сваім авангардам. Памер яе калекцый вар’іруецца ад 5 да 30 штук. Таксама дызайнер з’яўляецца пастаянным удзельнікам Fashion Market`а.

Коллекция осень-зима Miranovich - бежевое платьеКоллекция осень-зима Miranovich - горчичное платьеКоллекция осень-зима Miranovich - зеленое платье

Коллекция осень-зима Miranovich - зеленые брюкиКоллекция осень-зима Miranovich - красный жакетКоллекция осень-зима Miranovich - юбка и платье

Дзе купіць:

На сённяшні дзень купіць адзенне ад маладога і таленавітага дызайнера Анастасіі Мірановіч можна ў шоў-руме CFM (Central Fashion Market), а таксама ỳ інтэрнэт крамах eMALL.BY.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*